Жанчына запісала відэазварот да Лукашэнкі: кітайцы перабраліся да нас

Жанчына запісала відэазварот да Лукашэнкі: кітайцы перабраліся да нас

Сланімчанка Надзея Пугаева запісала відэазварот да Аляксандра Лукашэнкі, ён з'явіўся на канале gs.by на YouTube. "Паважаны, Аляксандр Рыгоравіч, вы — мой прэзідэнт!", — пачынаецца ён такімі словамі. А далей жанчына наракае, што з кіраўніком дзяржавы цяжка звязацца: "Да вас не дагрукацца, лісты не даходзяць, прамой лініі стасункаў з народам у вас няма. Можа цяпер вы мяне пачуеце?".

Пугаева распавядае пра катастрафічную сітуацыю ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы, у медыцыне, экалогіі. Яна выказвае трывогу наконт кітайцаў, якія нібыта "знішчылі Сібір", а цяпер "перабраліся да нас".

Жанчына наракае, што няма працы і справядлівасці, прапануе Лукашэнку "не баяцца", без аховы зайсці ў харчовыя крамы, паглядзець там "на слёзы простых людзей". Сланімчанка заклікае кіраўніка дзяржавы прыслухоўвацца да працоўных.

Надзея Пугаева: "Вось хутка выбары, вы зноў пойдзеце ў прэзідэнты. Няўжо вы не ведаеце, не бачыце, як мы коцімся ў прорву?!".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі