Жанчына запоўніла "красворд" на арт-аб'екце за 116 тысяч долараў
91-гадовая жанчына запоўніла "красворд" на арт-аб'екце за 116 тысяч долараў. Кур'ёзнае здарэнне адбылося ў Нюрнбергу ў Новым музеі мастацтва і дызайну. Як інфармуе УНІАН, адна з наведвальніц (яна была ў складзе групавой экскурсіі) палічыла твор мастацтва за звычайны красворд. Запаўняла яна яго асадкай.
Адзначаецца, што пацярпеў арт-аб'ект, створаны яшчэ ў 1960-я гады дацкім мастаком-авангардыстам Артурам Кепке. Музей арэндаваў яго ў прыватнага калекцыянера.
Справай пашкоджання экспаната занялася паліцыя. Аднак калекцыянер успрыняў здарэнне з гумарам, таму жанчыне нішто не пагражае.
Фота: psifact.ru