Жонка хакеіста Мялешкі расказала пра вынікі тэсту на каранавірус
Надзея Мялешка, жонка хакеіста Дзмітрыя Мялешкі, распавяла ў Instagram пра вынікі тэста на каранавірус.
Па словах жанчыны, тэст на COVID-19 у яе і двух сыноў быў адмоўным.
"У нас з дзецьмі вынік адмоўны. Хутчэй за ўсё пранесла. Хоць з Дзімам мы не проста жывем побач, мы штодня былі ў цесным кантакце: абдымкі і пацалункі. Але шклянкі і кубкі, да прыкладу, у нас у кожнага свае. Посуд мыем толькі ў посудамыйні пад высокай тэмпературай", — напісала жанчына.
Сама Надзея праходзіць курс хіміятэрапіі ў сувязі з анкалагічным захворваннем. "Нягледзячы на адмоўны тэст, хімію сёння мне рабіць не будуць. Трэба, каб прайшло 2 тыдні пасля зносін з мужам. Натуральна, неабходна будзе пераздаць тэст", — распавяла яна.
Надзея кажа, што ёй нельга выходзіць з дома, бо можа прыехаць міліцэйская праверка і аштрафаваць. "Але для мяне, дарэчы, гэта самае лёгкае, бо я і так нікуды не хадзіла", — з усмешкай дадае жанчына.
Раней стала вядома што ў хакеіста Дзмітрыя Мялешкі тэст на коаранавірус даў станоўчы вынік. Пасля гэтага тэсты на COVID-19 здала ўся хакейная каманда Аляксандра Лукашэнкі, за якую гуляе Мялешка. Сам кіраўнік дзяржавы, па словах яго прэс-сакратара, тэст не здаваў і не бачыць у гэтм неабходнасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.