Жудасныя чэргі: беларусы праходзяць мяжу з ЕС па 30 гадзінаў

Аўтобус, фота ілюстрацыйнае

Аўтобус, фота ілюстрацыйнае / 34travel.me

На выезд з Беларусі на беларуска-польскай мяжы стаіць 480 легкавікоў і 80 аўтобусаў. На беларуска — літоўскай мяжы ў пункце пропуску "Каменны лог" — 200 легкавых аўто. Усё гэта абяцае падарожнікам з Беларусі доўгі і складаны (эмацыйна і фізічна) працэс праходжання мяжы. Мы вывучылі памежныя чаты, каб зразумець, наколькі ўсё дрэнна.

Беларусы, якія едуць у Польшчу на аўто, стаяць у чэргах на мяжы каля 30 гадзінаў. Шмат хто з іх дзеліцца сваім вопытам у адмысловых чатах, створаных для абмеркавання сітуацыі. За гэтыя і мінулыя суткі людзям даводзілася чакаць у чарзе і 29, і нават 31 гадзіну.

Сітуацыя з перасячэннем мяжы на аўтобусе крыху менш драматычная. На гэтых выходных праехаць мяжу можна было прыкладна за 8-15 гадзінаў. Але тут варта ўлічваць, што шмат якія пасажыры купляюць квіткі ўласна "ад мяжы". То бок, прыязджаюць у Брэст, адтуль едуць ня мяжу і падсаджваюцца ў аўтобус, які стаіць бліжэй за ўсё да "шлагбаўма". Вядома, не ва ўсіх аўтобусах ёсць месцы — але шмат якія падарожнікі сыходзяцца ў меркаванні, што гэта самы аптымальны спосаб патрапіць у Польшчу.

Тыя, хто намагаецца патрапіць у ЕС праз беларуска-літоўскую мяжу, таксама гадзінамі чакаюць у чэргах. У чатах пішуць, што на аўто прайсці мяжу можна прыкладна на содні (каля 23 гадзінаў).

Больш за ўсіх пашанцавала тым, хто вырашыў ехаць у ЕС на аўтобусе праз беларуска-літоўскую мяжу. Прыклдам, сёння зранку людзі казалі, што ўвесь працэс прахаджэння мяжы заняў крыху больш за 2 гадзіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі