Журналіст-палітвязень Дзяніс Івашын моцна захварэў пасля карцара

Дзяніс Івашын на судзе / spring96.org
Дзяніс Івашын на судзе / spring96.org

Журналіст-палітвязень Дзяніс Івашын моцна захварэў пасля таго, як трапіў у карцар, піша ягоная жонка.

У карцар Івашына пасадзілі ў пятніцу, прычына гэтага невядомая. Палітвязень захварэў настолькі моцна, што быў вымушаны звярнуцца да лекараў.

"Фельчар агледзеў Дзяніса і прыняў рашэньне перамясціць яго ў каранцін, перапыніўшы такім чынам адбыццё "пакарання" ў карцары. Прычым фізічны стан Дзяніса быў настолькі кепскім, што медык дазволіў яму ўдзень ляжаць на ложку", — піша жанчына.

Па словах Вольгі Івашынай, яе муж скардзіўся на праблемы з дыханнем — магчыма, гаворка ідзе пра віруснае рэспіраторнае захворванне.

Дзяніс Івашын асуджаны закрытым судом на 13 гадоў і 1 месяц калоніі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі