Журналістак Кацярыну Андрэеву і Дар'ю Чульцову на 2 гады адправілі ў калонію

Журналістак Кацярыну Андрэеву і Дар'ю Чульцову на 2 гады адправілі ў калонію

Журналістак тэлеканала "Белсат" 27-гадовую Кацярыну Андрэеву і 23-гадовую Дар'ю Чульцову на 2 гады адправілі ў калонію агульнага рэжыму. Такое рашэнне 18 лютага вынес суд Фрунзенскага раёна Мінска (суддзя Наталля Бугук). Такі тэрмін зняволення для іх і прасіла пракурор Аліна Касьянчык.

Андрэеву і Чульцову затрымалі 15 лістапада 2020 года ў доме на "Плошчы Перамен" у сталіцы падчас стрыму з разгону мірнай вулічнай акцыі памяці забітага пратэстоўца Рамана Бандарэнкі. Журналістак прызналі вінаватымі ў "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (ч. 1 арт. 342 КК). Яны нібыта выйшлі на праезную частку і бралі там каментары ў людзей, і гэта "выклікала спыненне транспарту". А таксама "шляхам агучвання інфармацыі" ажыццявілі "збор актыўных удзельнікаў, якія груба парушаюць грамадскі парадак", "з мэтай стварэння масавасці для магчымасці супрацьстаяння дзеянням супрацоўнікаў праваахоўных дзеянняў".

Андрэева і Чульцова сваёй віны не прызналі. Яны — палітзняволеныя.

"Я не прашу, а патрабую апраўдання і вызвалення для сябе і маіх калег!" — гаварыла ў апошнім слове Андрэева.

Журналістак Кацярыну Андрэеву і Дар'ю Чульцову на 2 гады адправілі ў калонію
Кацярына Андрэева / nn.by
Журналістак Кацярыну Андрэеву і Дар'ю Чульцову на 2 гады адправілі ў калонію
Дар'я Чульцова / nn.by
Журналістак Кацярыну Андрэеву і Дар'ю Чульцову на 2 гады адправілі ў калонію
Суддзя Наталля Бугук / TUT.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі