Журналістцы Вользе Радзівонавай прысудзілі 4 гады пазбаўлення волі
Вольга Радзівонава
Журналістку Вольгу Радзівонаву асудзілі на чатыры гады калоніі агульнага рэжыму. Прысуд 10 снежня абвясціла суддзя Мінскага гарадскога суда Вера Галаўкова, перадае БАЖ.
Радзівонаву абвінавацілі паводле чатырох крымінальных артыкулаў дыфамацыйнага характару: паклёп на Лукашэнку, дыскрэдытацыя Беларусі, распальванне варожасці і абраза Лукашэнкі. Справу журналісткі разглядалі ў судзе з 16 лістапада.
Вольгу Радзівонаву затрымалі 7 сакавіка 2024 года. Падчас утрымання ў СІЗА №1 яе накіроўвалі на псіхіятрычную экспертызу ў лякарню ў Навінках.
Да 2020 года дзяўчына працавала ў KYKY.org, пераважна для рубрыкі "Боль". Таксама яна супрацоўнічала з беларускімі і замежнымі медыя як фрылансерка.
У Вольгі ёсць хворая маці, якой больш за 80 гадоў. Жанчыне патрэбны пастаянны догляд.
Праваабаронцы прызналі Радзівонаву палітзняволенай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.