Вызваленая палітзняволеная Ірына Леўшына

Ірына Леўшына

Ірына Леўшына / БЕЛТА

Вызваленая палітзняволеная Ірына Леўшына. Былая галоўная рэдактарка БелаПАН цалкам адбыла тэрмін зняволення. Яна была за кратамі са жніўня 2021 года.

Леўшына напісала ў Facebook, што з'язджаць з Беларусі не збіраецца.

Прысуды па "справе БелаПАН" агучылі ў кастрычніку 2022-га. Ірына Леўшына па артыкуле "Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім" была асуджана на 4 гады пазбаўлення волі. І гэта пры тым, што інфармацыйнае агенцтва БелаПАН было прызнанае ў РБ "экстрэмісцкім фармаваннем" толькі праз тры месяцы пасля затрымання Леўшынай. У сваім апошнім слове яна сказала, што гэта расправа над БелаПАН за сумленную журналістыку.

Ірына Леўшына не прызнала сваёй віны. Перад судом яна гаварыла, што лічыць сябе невінаватай і ганарыцца тым, "што столькі гадоў працавала ў крутой камандзе журналістаў і была іх галоўным рэдактарам". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі