Журналістка “з Мінска” задала пытанне Пуціну — а адкуль яна насамрэч?

Журналістка “з Мінска” задала пытанне Пуціну — а адкуль яна насамрэч?

Дзяўчына, якая 19 снежня на прэс-канферэнцыі Уладзіміра Пуціна прадставілася журналісткай з Мінска, не мае ніякага дачынення да Беларусі. Хаця прэзідэнт Расіі сам паказаў на яе: "Дарэчы, там Мінск. Там уздымаўся плакацік "Мінск ".

Марыя Нагібіна, якой пасля гэтага далі слова, працуе на тэлеканале "Міністэрства ідэй". Вось пытанне, якое яна задала, — нібыта з Мінска:

"Незаконныя дзеянні Гарбачова ў 1991 годзе прывялі да мільёнаў пацярпелых людзей. А што калі даць прававую ацэнку падзеям 1991 года? Такім чынам будзе прасцей вырашацца пытанне тэрытарыяльнай цэласнасці — у тым ліку і з Беларуссю".

Як даведаўся press-club.by, Марыя не з Мінска, а тэлеканал "Міністэрства ідэй" — не беларускі. А яшчэ яна актывістка расейскай палітычнай арганізацыі НВР ("Нацыянальна-вызваленчы рух"), якая дамагаецца аднаўлення суверэнітэту Расіі, нібыта страчанага ў 1991-1993 гадах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі