Журналісты Дашчынскі, Студзінская і Груздзіловіч застаюцца за кратамі
Журналісты Алесь Дашчынскі, Іна Студзінская і Алег Груздзіловіч застаюцца за кратамі. Іх не вызвалілі пасля заканчэння трох сутак з часу затрымання, паведамляе Радыё Свабода. У чым падазраюць ці абвінавачваюць журналістаў, пакуль невядома. Адвакатаў да Дашчынскага і Груздзіловіча не дапускаюць, а інфармацыі ад адваката Студзінскай няма. Верагодна, тэрмін затрымання быў працягнуты да 10 сутак.
16 ліпеня ў мінскі офіс Радыё Свабода ўварваліся сілавікі, якія выламалі дзверы, забралі тэхніку.
Алегу Груздзіловічу 62 гады, Іне Студзінскай — 64, Алесю Дашчынскаму — 59. Летам-восенню 2020-га яны страцілі акрэдытацыю МЗС. Груздзіловіч у канцы мінулага года правёў за кратамі 15 сутак арышту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.