Жыццё вёскі Уцёс: работнікам не плацяць, тэхнікі няма, каровы тонуць у брудзе
Жыхары вёскі Уцёс, што ў Баранавіцкім райне, скардзяцца на жахлівыя ўмовы працы на мясцовым сельгаспрадпрыемстве. Тут ёсць праблемы з заробкамі і тэхнікай, але жывёлы на ферме проста ў жахлівым стане: каровы літаральна тонуць у брудзе. Месца для выгулу статка ператварылася ў сапраўднае балота, а гэта стварае небяспеку захворванняў для быдла. Пра гэта распавядае ў сваім рэпартажы тэлеканал СТВ.
Журналісты адзначаюць, што брудны і нячышчаны некалькі месяцаў загон стаіць убаку ад дарогі і не кідаецца ў вочы. Падысці да гэтага месца складана нават у гумовых ботах. Кіраўнік сельгаспрадпрыемства “Уцёс” спасылаецца на недахоп тэхнікі і абвінавачвае журналістаў у тым, што яны прыехалі на ферму “разносіць інфекцыю”. Мясцовыя ўлады абяцаюць, што ён выправіць сітуацыю.
Тым часам у Камітэта дзяржкантролю ёсць шмат пытанняў да гэтай гаспадаркі. Там былі выяўленыя шматлікія парушэнні, у тым ліку па вядзенні статыстычных справаздачаў і па налічэнні заробкаў.