Жыхар Асіповічаў выкінуўся з акна, напісаўшы перад смерцю: “Я не быў дармаедам"

Жыхар Асіповічаў выкінуўся з акна, напісаўшы перад смерцю: “Я не быў дармаедам"

60-гадовы жыхар Асіповічаў выкінуўся з пятага паверху і перад смерцю пакінуў запіску, у якой сказаў, што ніколі не быў дармаедам. Беспрацоўны Айвар Яскевіч загінуў 6 снежня, а за два месяцы да гэтага заплаціў 360 рублёў падатку паводле вядомага прэзідэнцкага дэкрэту аб перадухіленні сацыяльнага ўтрыманства.

Як распавяла Радыё Свабода ўдава загінулага, Галіна Яскевіч, яе муж перад смерцю пакінуў на стале квітанцыю аб выплаце падатку на “дармаедства” і запіску: “Я ніколі не быў дармаедам, гвалтаўніком, рабаўніком, я ўсё жыццё сумленна працаваў”. На момант гібелі Айвар Яскевіч ужо быў пенсіянерам і меў 34 гады працоўнага стажу. Незадоўга да выхаду на пенсію ён звольніўся з мясцовага кардонна-рубероіднага завода, на якім адпрацаваў 30 гадоў.

Мужчына стаў беспрацоўным з траўня 2014 года і паколькі яму мала заставалася да пенсіі, не змог нікуды ўладкавацца. У красавіку 2016 года Яскевічу споўнілася 60 гадоў, а ў кастрычніку ён атрымаў паведамленне з падатковай, якая прызнала яго дармаедам.

Жонка кажа, што ў апошнія месяцы загінулы быў у дэпрэсіі, але нішто не прадракала такі фінал.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі