Жыхар Гродна прыйшоў у міліцыю з кулямётам Дзегцярова (фота)

Як адзначае БЕЛТА, кулямёт у добрым стане. Мужчына знайшоў яго ў хляве свайго дзядулі ў Шчучынскім раёне. Там жа былі і 185 патронаў.

Жыхары заходніх абласцей Беларусі рэгулярна здаюць зброю. Летась на Брэстчыне здалі ў міліцыю два кулямёты, а жыхарка Драгічына — рарытэтны рэвальвер. А сёлета міліцыянеры забралі ў жыхара Ганцавічаў італьянскі пісталет.
 


На здымку: Гродзенскія міліцыянеры аглядаюць здадзеную зброю.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі