Жыхар Лідскага раёна хацеў забіць былую жонку і наняў за $500 кілера

Жыхар Лідскага раёна хацеў забіць былую жонку і наняў за $500 кілера

24-гадовы жыхар гарадскога пасёлка Бярозаўка Лідскага раёна замовіў забіць сваю былую 37-гадовую жонку. Ён знайшоў кілера, паабяцаў яму 500 долараў, 100 долараў перадаў у якасці авансу. Аднак злачынства прадухілілі супрацоўнікі міліцыі, замоўца затрыманы, інфармуе БЕЛТА.

Верагодна, "кілерам" аказаўся супрацоўнік праваахоўных органаў, альбо гэты чалавек паведаміў у міліцыю пра замову. Крымінальную справу распачалі адразу па двух артыкулах: "падрыхтоўка да злачынства" і "забойства па найму". Праводзіцца расследаванне. Вядома, што раней мужчына прыцягваўся да адказнасці за крадзеж.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі