Жыхар Мінска захоўваў у кватэры вінтоўку Мосіна, пісталет "Маўзер", аўтаматы

Жыхар Мінска захоўваў у кватэры вінтоўку Мосіна, пісталет "Маўзер", аўтаматы

Жыхар Мінска захоўваў у кватэры ў шматпавярховым доме па вуліцы Асаналіева цэлы арсенал зброі і боепрыпасаў. Міліцыянеры выйшлі на яго пасля вывучэння аб'яваў на разнастайных сайтах у інтэрнэце. Як паведамляе БЕЛТА, мужчына прадаваў пнеўматычную зброю. У яго знайшлі і забралі пісталет "Маўзер", рэвальвер 1923 года выпуску, вінтоўку Мосіна калібра 7,62 мм, па дзве пнеўматычныя вінтоўкі, пісталеты і аўтаматы АКС-74, патроны ды іншае.

Прызначаная крыміналістычная экспертыза. За незаконнае захоўванне зброі і боепрыпасаў мужчыне пагражае крымінальная адказнасць — да 12 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. 

Жыхар Мінска захоўваў у кватэры вінтоўку Мосіна, пісталет "Маўзер", аўтаматы
Фота: guvd.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі