Жыхар Салігорска атрымаў тры гады калоніі за "цялеснае пашкоджанне" сілавіка

Міліцыя Беларусі / Еўрарадыё
Міліцыя Беларусі / Еўрарадыё

30-гадовы жыхар Салігорска атрымаў 3 гады калоніі агульнага рэжыму "за гвалт у дачыненні да праваахоўніка". Таксама яму прыйдзецца заплаціць супрацоўніку міліцыі за нанясенне маральнай шкоды 2 тысячы рублёў. Як кажуць у МУС, той плануе пусціць іх на дабрачыннасць.

Мужчыну затрымалі 15 лістапада "за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве", піша БелТА. Яго судзілі і прызналі вінаватым па частцы 2 артыкула 363 (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадзкі парадак, спалучаны з ужываннем гвалту) КК.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі