Жыхара Брэста выселілі з кватэры за доўг у 1 млн 680 тысяч рублёў

Як паведамляе газета "Вечерний Брест", брэстаўчанін не выкупіў кватэру ва ўласнасць. Таму, калі ён не плаціў за камунальныя плацяжы на працягу 15 месяцаў, з'явілася падстава для высялення. За некалькі месяцаў да гэтага былі адключаныя электрычнасць і вада.



Цяпер мужчына будзе жыць у пакоі інтэрната, а яго кватэру агульнай плошчай 47,2 кв. м. паставіць на ўлік для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі