Жыхарцы Бярозаўкі, якую збіў на машыне міліцэйскі начальнік, зрабілі аперацыю

Жыхарцы Бярозаўкі, якую збіў на машыне міліцэйскі начальнік, зрабілі аперацыю

У Лідскай цэнтральнай лякарні зрабілі аперацыю жыхарцы Бярозаўкі, якую ўвечары 26 кастрычніка збіў намеснік начальніка міліцыі Гродненскай вобласці, які ехаў на аўтамабілі. Жанчына яшчэ знаходзіцца ў лякарні, яе стан лекары ацэньваюць як добры.

Супрацоўнік лякарні: “Адчувае яна сябе добра. Учора ёй зрабілі аперацыю на руцэ і назе, бо там былі асколачныя пераломы. Цяпер папраўляецца”.

Здарэнне адбылося, калі палкоўнік міліцыі, адзін з намеснікаў кіраўніка абласной міліцыі, ехаў на машыне не ў працоўны час. Паводле экспертызы ў момант аварыі ён быў цвярозы. Гэта адбылося на трасе, якая праходзіць праз Бярозаўку, у месцы, дзе дарога звужаецца. Па інфармацыі мясцовых жыхароў, там стаіць абмежаванне хуткасці ў 60 кіламетраў за гадзіну. Месца асветленае ліхтарамі каля дарогі, але ў той вечар ішоў дробны дождж.

Крымінальную справу распачалі па артыкуле “Парушэнне правілаў руху асобай, якая кіруе транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання” (ч. 2 арт. 317 КК). Усе абставіны здарэння вывучае Следчы камітэт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі