Жыхарку Маларыты, якая даслала антываенны ліст на сайт Лукашэнкі, будуць судзіць

Жыхарку Маларыты, якая даслала антываенны ліст на сайт Лукашэнкі, будуць судзіць

15 чэрвеня ў маларыцкім судзе пачнецца судовы працэс над палітзняволенай Людмілай Рамановіч, паведамляюць праваабаронцы. Суд пройдзе ў адкрытым рэжыме.

Як распавядала Еўрарадыё, на пачатку сакавіка Рамановіч даслала антываенны ліст на сайт Адміністрацыі Лукашэнкі. Яна выказвала пратэст супраць удзелу Беларусі ў антыўкраінскай вайне.

4 красавіка жанчыну затрымалі, потым пасадзілі ў брэсцкае СІЗА. Рамановіч вінавацяь у абразе Лукашэнкі, якая нібыта была ў яе лісце, дасланым у Следчы камітэт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі