Жыхары Брэстчыны здалі ў міліцыю два кулямёты

Абодва кулямёты здалі жыхары  Маларыцкага раёна.  23-гадовы беспрацоўны хлопец прынёс незарэгістраваны ручны кулямёт Дзегцярова калібра 7,62 міліметра. З яго словаў, знайшоў зброю ў лесе.



27-гадовы малады чалавек, таксама беспрацоўны здаў пісталет-кулямёт Шпагіна  таго сама калібру часоў Другой Сусветнай вайны, які знайшоў у паддашшы гаспадарчай пабудовы пры разборцы, паведамляе прэсавая служба Брэсцкай абласной міліцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі