Жыхары Мазыра падазраюць чыноўніцу ў карупцыі пры размеркаванні жылля
Мазыр / ekskursii.by
Жыхары Мазыра падазраюць чыноўніцу ў карупцыі пры размеркаванні жылля. Яны патрабуюць пракуратуру Мазырскага раёну разабрацца ў сытуацыі. Адпаведная петыцыя размешчана на сайце petitions.by.
Паводле інфармацыі аўтараў звароту, дзеці старшыні Мазырскага райвыканкама Алены Паўлечкі 13 кастрычніка 2020 года атрымалі ў Мазыры дзве кватэры. Дом, у якім былі атрыманыя названыя кватэры, будаваўся для грамадзян, якія "стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў".
"На нашу думку, на падставе вышэйпрыведзеных фактаў можна зрабіць выснову аб магчымай наяўнасці фактаў карупцыі пры вырашэнні пытання аб выдзяленні кватэр блізкім сваякам (дзецям) старшыні", — гаворыцца ў петыцыі.
Арыентыровачны кошт адной кватэры складае каля 50 тысяч долараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.