Жыхара Бярозы затрымалі за прычэплены на дзверы нарколага фалаімітатар
У бальніцы ў Бярозе (ілюстрацыйнае фота)
Жыхара Бярозы затрымалі за прычэплены на дзверы нарколага фалаімітатар. 40-гадовы мужчына стаў фігурантам крымінальнай справы па факце хуліганства.
Як паведамляе тг-канал сілавікоў, мужчыну выклікалі на агляд да нарколага. Гэтым ён быў вельмі незадаволены, таму купіў у інтэрнэце фалаімітатар, прынёс яго ў бальніцу і прыклеіў на дзверы кабінета лекара. Медыкі паведамілі пра здарэнне ў міліцыю. Зламысніка вылічылі.
Пазней хуліган апраўдваўся тым, што хацеў адпомсціць лекару, якога ён лічыць "нядобрым". У выніку ж яго чакае крымінальная адказнасць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.