Жыроўка будзе індэксаваная на… 1,0184%, ці на 4 тысячы рублёў

З 1 студзеня тарыфы на камунальныя плацяжы выраслі ў сярэднім на 5 долараў.  У разлікова-даведкавым цэнтры № 2 Цэнтральнага раёна спецыяліст па камунальных паслугах  Юлія падлічвае, як змянілася «жыроўка» за студзень-снежань у выпадковых двух і трохпакаёўках.

«У двушцы, з трыма пражываючымі камунальныя плацяжы, за снежань – 167 тысяч рублёў, а за студзень – 208 тысяч рублёў, ў трохпакаёўцы за снежань – 227 тысяч рублёў, студзень – 279 тысяч рублёў», - па разліках дзяўчыны падаражэла амаль на ўсё!

«Тэхабслугоўванне, вываз цьвердых бытавых адыходаў, карыстанне ліфтам, ацяпленне і падагрэў вады», - пералічвае Юля.

Гэта не ўсё сюрпрызы! Па новых правілах чатыры разы на год тарыфы будуць індэксавацца ў залежнасці ад сярэдняга заробку за мінулы квартал. Спецыяліст па камунальным разлікам новую пастанову чытала, але як канкрэтна будуць налічвацца камунальныя плацяжы, дзяўчына не ведае. Яшчэ адной жаллёва-камунальнай загадкай больш!

«Мы ж толькі выканаўцы – нам даводзяць і мы разлічваем», - кажа спецыяліст па камунальных паслугах т тут жа… абураецца сама! – Але плаціць столькі за кватэру! У мяне трохпакаёўка ў Фрунзенскім раёне. За кватэру аддаем 400 тысяч, але гэта проста квартплата, без святла, без тэлефона. У агуле будзе мо паўмільёна, а яшчэ маленькае дзіця і ў мяне заробак – 4 мільёны! А з якіх сярэдніх заробкаў будуць індэксаваць камунальныя плацяжы? Не з маіх жа!»

У Мінэканомікі Еўрарадыё тлумачаць, што калі заробкі не вырастуць, а наадварот, гэта не зменьшыць жыроўку:

«Калі пералічэнне з 1 сакавіка, будуць браць індэксы за чацьверты квартал мінулага года ў адносінах да трэцяга квартала мінулага года». Пры гэтым, калі заробкі не вырастуць памяньшацца камунальныя плацяжы не будуць.

Сярэдні заробак беларусаў за чатыры кварталы вырас з 4,5 мільёнаў да 5,5 мільёнаў, а розніца паміж заробкамі трэцяга і чацьвертага кварталаў складае той самы індэкс для камунальнікаў – 1,0183%. Згодна з падлікамі Еўрарадыё, двушка з трыма пражываючымі, за якую ў студзені налічылі 208 тысяч рублёў, павінна праіндэксавацца з 1 сакавіка прыкладна на 4 тысячы рублёў.

Цікава, што за аснову індэксацыі будзе брацца толькі сярэдні заробак беларусаў па краіне. Але да прыкладу, сярэдні заробак ў адукацыі адрозніваецца ад сярэдняй па краіне амаль на два мільёны! Вось для каго розніца дакладна будзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі