Жырыноўскі: Чыноўнікаў, якія важаць больш за 80 кг, трэба звальняць
Лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Расіі выступіў з прапановай увесці новы стандарт.
"Зараз увесь свет змагаецца з атлусценнем, — цытуе словы Уладзіміра Жырыноўскага РІА "Новости". — Мы ўводзім стандарт — 80 кілаграмаў. Усё, што вышэй — чыноўнікаў з працы звальняць".
Нагадаем, сёлета Жырыноўскі ўвёў для сябраў сваёй партыі абмежаванні на сэкс — 4 разы ў год. Лідар ЛДПР запатрабаваў ад аднапартыйцаў займацца сэксам не часцей за адзін раз у квартал. Праўда, пасля было заяўлена, што гэта быў жарт.
Фота — ria.ru