Жырыноўскі не разумее, чаму Лукашэнка не хоча стаць беларускім Хмяльніцкім
Уладзімір Жырыноўскі не разумее, чаму Аляксандр Лукашэнка не хоча стаць беларускім Багданам Хмяльніцкім (у сярэдзіне XVII стагоддзя гетман Запарожскага войска далучыў частку Украіны да Маскоўскай дзяржавы). У інтэрв'ю выданню "Аргументы и факты" расійскі палітык заявіў, што беларускі кіраўнік не хоча, каб яго краіна аб'ядноўвалася з Расіяй.
"Лукашэнка не хоча аб'ядноўвацца, — кажа Жырыноўскі. — І дарма, я лічу. Гэта быў бы самы лепшы, самы надзейны варыянт. Ён бы ўвайшоў у гісторыю як беларускі Багдан Хмяльніцкі. Што яму перашкаджае? Магчыма, не хоча страціць сваю выгаду".
Расійскі палітык не выключае, што ў Мінску могуць атрымаць прапанову з Еўрасаюза аб пераарыентацыі з Расіі на Захад. І за гэта Брусель паабяцае і сяброўства ў ЕС, і сяброўства ў NATO, і нават фінансавую падтрымку. Як вядома, беларускае кіраўніцтва неаднойчы падкрэслівала шматвектарнасць палітыкі нашай краіны.