Змена кан’юнктуры: ці рэальна сёння вырваць Беларусь з абдымкаў Расіі — эфір

Павел Усаў

Павел Усаў

Апошнім часам з усіх бакоў чуваць размовы пра неабходнасць “перамоваў з рэжымам”, “нацыянальнага прымірэння”, “рэальных крокаў дзеля вызвалення палітвязняў”. Хтосьці тлумачыць такую пазіцыю жаданнем зрушыць тэму палітвязняў з мёртвай кропкі, хтосьці “змяніў рыторыку, бо зразумеў змену кан’юнктуры і падыходаў Захаду да Беларусі і рэжыму Лукашэнкі”. Вось толькі гэтыя размовы гучаць на фоне інфармацыі пра новыя затрыманні ды прысуды, пераслед і вынішчэнне любой актыўнасці.

Што прымушае спадзявацца на магчымасць перамоў з рэжымам і на тое, што рэжыму можна давяраць? Якія прыкметы ўказваюць на тое, што Захад гатовы змяніць падыход да рэжыму Лукашэнкі і што дасць вяртанне паслоў заходніх краін у Беларусь? Што дасць зняццё заходніх санкцый пры захаванні таго ж рэжыму пры ўладзе і якім чынам гэта паўплывае на прывязанасць Беларусі да Расіі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі