Зміцер Дашкевіч атрымаў 12 сутак за антываенную акцыю (абноўлена)

Нагадаем, што ўчора ўдзельнікаў акцыі і журналістаў пачалі затрымліваць яшчэ да прызначанага часу збору. Агулам было схоплена больш за 20 чалавек. Сярод іх аказаліся выпадковыя мінакі і нават супрацоўнік расійскай амбасады. Журналістаў і большую частку актывістаў учора адпусцілі.



Сяргея Фінькевіча асудзілі на 10 сутак арышту. Зміцер Дашкевіч асуджаны на 12 сутак. На такі ж тэрмін (12 сутак) асуджаны Яўген Ціханаў.



Дашкевіч паспеў паведаміць, што з Акрэсціна ў РАУС яго дастаўлялі ў мікрааўтобусе без сядзенняў, загружаным аўташынамі. Ён адмовіўся, і тады супрацоўнікі міліцыі выкарысталі кайданкі і грубую фізічную сілу, паведамляе праваабарончы сайт "Вясна". Дашкевіча павалілі на падлогу аўтобуса, і міліцыянер Чарняўскі наступіў на яго ботамі. На грубыя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі тэрмінова пададзеная скарга ў Следчы камітэт.



Фота — mfront.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі