Знешняя дзяржаўная пазыка Беларусі за два месяцы вырасла на 5,5 мільёна долараў

Знешняя дзяржаўная пазыка Беларусі за два месяцы вырасла на 5,5 мільёна долараў

Па стане на 1 сакавіка знешняя дзяржаўная пазыка Беларусі склала 12,5 мільярда долараў. Ад пачатку года яна павялічылася на 5,5 мільёна долараў (з улікам курсавых розніцаў), або на 0,04%.

Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Мінфін, у студзені-лютым Беларусь атрымала знешнія дзяржаўныя пазыкі на 133,6 млн долараў. 56,5 млн долараў склалі пазыкі ад банкаў Кітая, 69,1 млн долараў — ад урада Расіі, 8 млн долараў — ад Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця.

Акрамя таго, з пачатку 2016 года Беларусь выплаціла 102,4 млн долараў на пагашэнне знешняй дзяржаўнай пазыкі. Пры гэтым выплаты кітайскім банкам склалі 45,4 млн долараў, ураду Расіі — 50 млн долараў, МБРР — 7 млн долараў.

Дзяржаўная пазыка Беларусі на 1 сакавіка зафіксаваная ў памеры 379 трыльёнаў рублёў. У параўнанні з пачаткам 2016 года яна вырасла на 50,4 трыльёна рублёў, або на 15,4%. Унутраная дзяржаўная пазыка склала 115,5 трыльёна рублёў, ад пачатку года яны вырасла на 14,1 трыльёна рублёў (з улікам курсавых розніцаў — на 12,7 трыльёна), або на 14,4%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі