Знешняя выведка Эстоніі — пра пратэсты ў Беларусі і ўплыў Расіі

Знешняя выведка Эстоніі — пра пратэсты ў Беларусі і ўплыў Расіі

У штогадовай справаздачы знешняй выведкі Эстоніі пра знешнія пагрозы згадваецца "Беларуская вайсковая акруга" — так ацэньваецца ўплыў Расіі ў нашай краіне (БВА існавала ў часы СССР). Чаму ж эстонцы бачаць пагрозу з боку Беларусі? Найперш з-за цеснага супрацоўніцтва з Масквой — і палітычнага, і вайсковага. "Беларусь з'яўляецца неабходнай для Расіі буфернай зонай і забяспечвае яе задачы на заходнім стратэгічным кірунку", — адзначаецца ў справаздачы. Прагназуецца, што ў выпадку вайны "Расія можа выкарыстаць Беларусь як плацдарм і разгарнуць там свае войскі, блакуючы доступ NATO да Сувалкаўскага калідору". Эстонскія эксперты аналізуюць магчымасці ўдараў з боку нашай краіны па краінах NATO і па Украіне.

Шмат месца ў справаздачы прысвечана пратэстам у Беларусі ў 2020 годзе. Аўтары добра арыентуюцца ў сітуацыі, пішуць пра прычыны пратэстаў, пра асноўных дзеючых асобаў. Згадваецца нядаўні Усебеларускі народны сход, які правёў Аляксандр Лукашэнка. Яго называюць "спектаклем". Эстонцы перакананыя, што "ў вачах значнай часткі насельніцтва Лукашэнка страціў сваю легітымнасць як прэзідэнт", "нават калі пратэсты суцішацца, беларусы не супакояцца, пакуль Лукашэнка не пакіне сваю пасаду".

Аўтары справаздачы шмат пішуць пра эканамічную залежнасць Беларусі ад Расіі, разважаюць наконт таго, як беларусы змогуць ад яе пазбавіцца. Яны падкрэсліваюць, што Масква хацела б у Беларусі "ажыццявіць кантраляваную змену ўлады", але без удзелу пратэстоўцаў. "У інтарэсах Расіі было б мець слабога прэзідэнта і некалькі цэнтраў улады, якія спаборнічалі б за ўвагу Крамля", — пішуць эксперты.

Знешняя выведка Эстоніі — пра пратэсты ў Беларусі і ўплыў Расіі
Вокладка справаздачы / valisluureamet.ee
Знешняя выведка Эстоніі — пра пратэсты ў Беларусі і ўплыў Расіі
Адна з ілюстрацый справаздачы / valisluureamet.ee

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі