Знік прэм’ер-міністр Украіны Мікалай Азараў

Усе міністры знаходзяцца на сваіх месцах. Няма толькі прэм'ер-міністра Мікалая Азарава. Пра гэта паведаміла інфармаваная крыніца ва ўрадзе, піша РБК.

“Усе знаходзяцца на сваіх месцах. Міністры плануюць мерапрыемствы адносна мінімізацыі рызык працы ўрада, у выпадку працягу агрэсіўных дзеянняў апазіцыі і верагодных спробаў паралізаваць працу выканаўчага органа дзяржаўнай улады”, - паведаміла крыніца.

Інфарматар дадаў, што нервовасці дадае той факт, што ў будынку Кабміна адсутнічае прэм'ер-міністр Мікалай Азараў. “Дзе знаходзіцца прэм'ер дакладна невядома. Усе яго чакаюць для рабочай нарады", - кажа крыніца. Паводле яе слоў, віцэ-прэм'еры спрабуюць датэлефанавацца да Азарава, але пакуль іх спробы беспаспяховыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі