Знішчана знакамітая вярба на ўваходзе ў парк Горкага ў Мінску

Знішчана знакамітая вярба на ўваходзе ў парк Горкага ў Мінску

У мінскім парку Горкага знішчылі знакамітую вярбу на цэнтральным уваходзе. Разгалістае дрэва некалькі дзесяцігоддзяў сустракала наведвальнікаў парка і было адной з яго візітовак. Фотаздымкі таго, як прадстаўнікі “Зелянбуда” пілуюць і вывозяць вярбу, апублікавала ў “Фэйсбуку” Вольга Чакулаева:

 

Начальнік Цэнтральнага дзіцячага парка імя Горкага Руслан Касевіч распавёў Еўрарадыё, што для вярбы не было іншага лёсу, акрамя вырубкі:

Дрэва прыйшло ў непрыгоднасць. Ёсць акт абследавання з Цэнтральнага батанічнага сада Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. На дрэве ёсць гніль і пашкоджанні, а два тыдні таму абвалілася велізарная галіна. Вярба прадстаўляла небяспеку для наведвальнікаў парка”.

Па словах чыноўніка, замест вярбы прадугледжаны кампенсацыйныя пасадкі. Будзе гэтае невялікае маладое дрэва ці перасаджанае дарослае — пакуль невядома.

Лідар грамадскай ініцыятывы “Гарадскі ляснічы” Ігар Корзун пацвердзіў Еўрарадыё, што вярба магла быць хворай. “Але ёсць вялікае пытанне: ці даглядалі гэтае дрэва належным чынам? Побач вялікая дарога [васьміпалосны праспект Незалежнасці. — Еўрарадыё] — цалкам верагодна, што дрэва магло захварэць, — распавядае Ігар Корзун. — І яшчэ адно пытанне: што з’явіцца на месцы спілаванага дрэва? Бо калі там з’явіцца нейкі тонкі дубчык, дык які ў гэтым сэнс?

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі