Зноў цюбінг: на горцы ў Лагойску школьнік атрымаў цяжкія траўмы галавы

Катанне на цюбінгу можа прывесці да траўмаў, ілюстрацыйнае фота

Катанне на цюбінгу можа прывесці да траўмаў, ілюстрацыйнае фота / regionorel.ru

Цяжкую чэрапна-мазгавую траўму атрымаў падчас катання на цюбінгу з горкі васьмігадовы хлопчык. Падрабязнасці надзвычайнага здарэння, якое адбылося ў Лагойску, расказалі ў Следчым камітэце.

Стрыечныя браты 8-мі і 11-ці гадоў каталіся напярэдадні днём на цюбінгах з горкі. Па дарозе дадому вырашылі яшчэ спусціцца з горкі ў лесе. Пры спуску цюбінг выскачыў з-пад малодшага дзіцяці, хлопчык упаў на зямлю і пакаціўся ўніз. Ад удару ён страціў прытомнасць.

Медыкі, якія прыбылі на месца здарэння, дыягнаставалі ў дзіцяці цяжкую ЧМТ. Хлопчыка забралі ў лякарню.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі