"Зноў нешта прыляцела" — беспілотнік урэзаўся ў вежу Масква-Сіці

Дым пасля выбуху ў Масква-Сіці /@ostorozhno_moskva

Дым пасля выбуху ў Масква-Сіці /@ostorozhno_moskva

Тры беспілотнікі налічылі мінулай ноччу ўлады Масквы. Адзін збілі ў Мажайскім раёне Падмаскоўя, другі — у Хімкінскім раёне. Трэці ўрэзаўся ў адну з вежаў Масква-Сіці. "Зноў нешта прыляцела", каментуюць людзі дым і пабітае шкло ў суседніх жылых дамах. Па словах мэра Масквы Сяргея Сабяніна, вокны выбітыя ў двух пяціпавярхоўках побач з Масквой-Сіці. РИА Новости сцвярджае, што ў Хімках абломкі збітага БПЛА пашкодзілі прыватны дом і нежылы будынак. Пацярпелых, па словах маскоўскіх уладаў, няма. Маскоўскія эрапорты традыцыйна часова не прымалі і не адпраўлялі самалёты.

Адзначым, што гэта ўжо трэцяя ноч запар, калі Маскву атакуюць беспілотнікі — 21 і 22 жніўня дроны збівалі ў Падмаскоўі. У панядзелак абломкі ўпалі недалёка ад дома прапагандысткі Маргарыты Сіманьян. Мосвку-Сіці таксама атакуюць не ў першы раз.

Нагадаем, 24 лютага 2022 года Расія напала на Украіну. Яна практычна штодня абстрэльвае ракетамі і дронамі ўкраінскія гарады, гінуць людзі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі