Зноў з рэўнасці: у Дзятлаўскім раёне мужчына застрэліў былую жонку

Прыладай злачынства зноў стала паляўнічая стрэльба / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Прыладай злачынства зноў стала паляўнічая стрэльба / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Дзятлаўскім раёне (Гродзенская вобласць) малады мужчына застрэліў сваю былую жонку. У Следчым камітэце кажуць — на забойства мужчына наважыўся з рэўнасці. Трагедыя адбылася сёння раніцай.

"Папярэдне ўстаноўлена, што раніцай 20 красавіка 32-гадовы мужчына са стрэльбы стрэліў у мясцовую жыхарку і яе маці, а сужыцеля маладой жанчыны ўдарыў нажом", — распавялі ў СК. Пасля гэтага мужчына з'ехаў у суседнюю вёску і ўчыніў самагубства. Яго былая жонка, ёй было 29 гадоў, сканала на месцы. За жыццё яе знаёмага і маці зараз змагаюцца ўрачы.

Нагадаем, падобная трагедыя днямі адбылася ў Крупках Мінскай вобласці. Там мужчына застрэліў са стрэльбы жонку і яе знаёмага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі