Зоаабаронцы: Віцебск "зачышчаюць" ад бяздомных жывёл перад візітам VIP-асобаў

Зоаабаронцы: Віцебск "зачышчаюць" ад бяздомных жывёл перад візітам VIP-асобаў

У сацыяльных сетках з'явіліся паведамленні пра запланаваны адлоў бяздомных жывёлаў у пэўных раёнах Віцебска. Гэта нібыта звязана з чаканым візітам у горад высокапастаўленых асобаў, пішуць "Народныя навіны Віцебска".

У звароце, які ходзіць па сацсетках, зоаабаронцы пішуць, што ёсць указанне ачысціць пэўныя раёны Віцебска ад усіх бадзяжных сабак і катоў — нават калі яны будуць у ашыйніках. Паклапаціцца пра сваіх гадаванцаў прапануюць найперш жыхарам пасёлка Тарнага, Лучосы, раёна футравага камбіната, былой фабрыкі "КІМ" і спарткомплексу "Камсамолец", а таксама ўсіх прылеглых раёнаў.

Зоаабаронцы папярэджваюць жыхароў гэтых раёнаў, каб 1-3 лістапада яны не выпускалі на вуліцу сабак і катоў. 

Пры гэтым дадаецца, што віцебскі прытулак для жывёлаў перапоўнены, таму невядома, куды будуць звозіць адлоўленых адлоўленых сабак і катоў. 

Дарэчы, аналагічная інфармацыя з'явілася ў Магілёве напярэдадні прыезду туды Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі