Золатавалютныя рэзервы Беларусі за ліпень выраслі на 2,3%

Валюта / Валюта / Еўрарадыё

Валюта / Еўрарадыё

Па стане на 1 жніўня міжнародныя золатавалютныя рэзервы Беларусі складалі 7 973,5 мільёна долараў, паведамляе прэс-служба Нацбанка.

На 1 ліпеня гэты паказчык быў роўны 7 791,5 мільёна долараў. Такім чынам, за мінулы месяц ЗВР Беларусі выраслі на 2,3%.

Перад гэтым, як расказвала Еўрарадыё, ЗВР Беларусі зніжаліся тры месяцы запар.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі