Зорка Трампа пад пагрозай, затое Stranger Things ратуе жыцці — #ІхНоравы
Серыялы бываюць карыснейшыя за цэлых прэзідэнтаў
Памятаеце "іншапланецян", якіх прадставілі ў Мексіцы? Гісторыя з імі не заканчваецца. Чаго не скажаш пра зорку Дональда Трампа на Алеі славы ў Галівудзе. Гэта і не толькі — у аглядзе цікавых міжнародных навін за аўторак. І ні слова пра Генасамблею ААН — пра яе вы і без нас пачытаеце.
Вельмі дзіўнае выратаванне
12-гадовы Осцін Макмілан з Фларыды не вельмі цешыў сваю маці: яе трывожыла тое, што хлопчык любіць глядзець серыял Stranger Things. Замест гэтага ён мог бы надаваць больш часу заняткам са сваім "трэнерам па паводзінах" — сертыфікаваным спецыялістам, які дапамагае дзецям з аўтызмам развіваць неабходныя навыкі. Але, як аказалася, усё не дарма.
Осцін плаваў у басейне з тым самым трэнерам і спаборнічаў у тым, хто зможа даўжэй затрымліваць дыханне пад вадой, калі мужчыну стала дрэнна. Хлопчык спачатку разгубіўся, але потым успомніў, як у Stranger Things героі выконвалі непрамы масаж сэрца і... зрабіў тое ж самае. Осцін выратаваў жыццё свайму інструктару, і ўжо праз пару дзён, калі таго выпісалі з лякарні, яны вярнуліся да заняткаў.
Ну а мама Осціна прызнаецца журналістам, што цяпер не так скептычна ставіцца да захаплення сына серыяламі. Яшчэ б.
Трамп без зоркі
Да таго як стаць адыёзным палітыкам, прэзідэнтам і першым у гісторыі ЗША былым кіраўніком дзяржавы з крымінальнай справай, Трамп быў прадзюсарам і шоўменам. І нават трохі акцёрам (вы маглі бачыць яго ў "Адзін дома"). Карацей, неяк заслужыў сваю зорку на Алеі славы ў Галівудзе.
Журналісты змаглі знайсці і ўгаварыць агучыць свае гісторыі дзяўчат, якія абвінавачваюць Брэнда ў дамаганнях і нават згвалтаванні. У выпадку з Брэндам, які раней любіў выхваляцца ў інтэрв'ю тым, што некалі мог пераспаць з 80 дзяўчатамі за тыдзень, мала ў каго паўсталі хоць найменшыя сумневы ў праўдзівасці іх гісторый.
Пакуль Брэнда чакаюць судовыя цяжбы, наступствы ўжо ёсць: YouTube забараніў манетызацыю яго канала з 6,6 млн падпісчыкаў. Ну а падпісчыкі і самі сыходзяць — як і кантракты.
Аргумент, чаму вам павінны дазволіць працаваць з дому
Сусветныя СМІ абмяркоўваюць новае даследаванне, якое дадае аргументаў у спрэчку з начальствам пра тое, ці можна працаваць дыстанцыйна. І навукоўцы кажуць: не можна, а нават трэба.
Як паказваецца ў апублікаванай у Proceedings of the National Academy of Science навуковай працы, працуючы з дому, мы вырабляем напалову менш выкідаў вуглякіслага газу, якія выклікаюць глабальнае пацяпленне. Калі пераканаць кіраўніцтва на "гібрыдны" рэжым (два-чатыры дні з офіса), выкіды можна зменшыць на 11-29%. Таксама нядрэнна!
Дык што там з іншапланецянамі?
Муміі "іншапланецян", паказаныя мексіканскім аматарам НЛА, працягваюць выклікаць скепсіс у навукоўцаў з дыпломамі. Таму цяпер ідзе сур'ёзная праца па вывучэнні целаў — наколькі гэта магчыма.
Аўтар "знаходкі" дазволіў зрабіць рэнтген-здымкі мумій — так пацвердзілася, што целы не былі мадыфікаваныя. Чаму гэта цікава? Таму што гэты ж уфолаг раней збіраў падобныя фігуркі з розных парэшткаў, што і выявілася дзякуючы абследаванням.
Але, вядома, дзіўная форма яшчэ не робіць муміі іншапланетнымі — і вось каб паставіць кропку ў гэтым пытанні, трэба правесці складаныя аналізы, вывучыць ДНК і многае іншае. Пакуль што аматар НЛА, які знайшоў целы, не надта хоча гэтаму спрыяць.
Цікава, чаму?
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.