ЗША будуць працягваць "ціснуць на Лукашэнку"

ЗША будуць працягваць "ціснуць на Лукашэнку"

ЗША будуць працягваць "ціснуць на Лукашэнку", заявіў кіраўнік прэс-службы Дзярждэпартамента Злучаных Штатаў Нэд Прайс. Яго заклікаюць "неадкладна спыніць арганізацыю і фарсіраванне патокаў мігрантаў у Еўропу". Па словах Прайса, у Вашынгтоне заклапочаныя паведамленнямі з беларуска-польскай мяжы. ЗША "рашуча асуджаюць" выкарыстанне мігрантаў уладамі Беларусі "у палітычных мэтах". Заяўляецца, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі "адмаўляецца выконваць свае міжнародныя абавязацельствы, падрывае мір і бяспеку ў Еўропе".

Злучаныя Штаты падтрымліваюць Польшчу і іншыя краіны ЕС, "якім пагражаюць дзеянні беларускіх уладаў". Увядзенне новых санкцый супраць афіцыйнага Мінска ў Вашынгтоне пакуль не разглядаецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі