ЗША маюць рэсурсы для падтрымкі і Украіны, і Ізраіля — кіраўнік Пентагона

Лойд Осцін і Чарльз Браўн. Брусель, 11 кастрычніка 2023-га

Лойд Осцін і Чарльз Браўн. Брусель, 11 кастрычніка 2023-га / АР

ЗША маюць рэсурсы для падтрымкі і Украіны, і Ізраіля, заявіў кіраўнік Пентагона Лойд Осцін. Ён падкрэсліў, што Злучаныя Штаты могуць змагацца з крызісам у некалькіх месцах адначасова.

Як паведамляе "Голас Амерыкі", 11 кастрычніка міністр абароны ЗША Лойд Осцін і кіраўнік Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў генерал Чарльз Браўн правялі прэс-канферэнцыю ў Бруселі. Яны ўдзельнічалі ў 16-й сустрэчы Кантактнай групы па пытаннях абароны Украіны (на ёй упершыню прысутнічаў украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі).

Кіраўнік Пентагона заявіў, што Украіна прадаставіла міністрам абароны краін NATO абноўленую інфармацыю пра контрнаступ і "марудны, але стабільны прагрэс". Таксама ён адзначыў, што самалёты F-16 Украіна можа атрымаць ужо вясной 2024-га, але не раней.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі