ЗША перададуць Украіне "невялікую колькасць" дальнабойных ракет ATACMS
Дакладныя тэрміны перадачы ракет не называюцца
ЗША перададуць Украіне "невялікую колькасць" дальнабойных ракет ATACMS. Гэта прэзідэнт Злучаных Штатаў Джо Байдэн паабяцаў украінскаму прэзідэнту Уладзіміру Зяленскаму, паведамляе nbcnews.com. Пры гэтым крыніцы тэлеканала не назвалі дакладныя тэрміны перадачы ракет.
Па звестках The Washington Post, ЗША блізкія да перадачы Украіне дальнабойных ракет ATACMS, але аснашчаных касетнымі бомбамі, а не адзіночнай боегалоўкай (у амерыканцаў такіх боепрыпасаў больш, чым "адзіночных версій" і яны лічацца "менш сучаснай зброяй"). Мяркуецца, што такія касетныя сістэмы ATACMS дазволяць Украіне наносіць удары па камандных пунктах, складах боепрыпасаў і лагістычных маршрутах РФ далёка за лініяй фронту.
Кіеў з 2022-га чакае ад ЗША перадачы дальнабойных ракет ATACMS. Яны могуць наносіць удары да 300 км, а значыць яшчэ больш вайсковых аб'ектаў РФ трапяць пад удар. Раней улады ЗША адмаўлялі, паколькі не выключалі, што ракеты паляцяць на тэрыторыю Расіі, а не на акупаваныя тэрыторыі Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.