ЗША перадалі абсталяванне беларускім памежнікам
Міністэрства энергетыкі ЗША перадала абсталяванне беларускім памежнікам. Цырымонія адбылася 14 лютага на ўчастку памежнага паста "Нароўля", паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта. Падобную міжнародную тэхнічную дапамогу беларусы атрымліваюць з 2013 года ў рамках праекта, прысвечанага ўмацаванню патэнцыялу ў сферы выяўлення, процідзеяння і спынення незаконнага абароту радыеактыўных матэрыялаў на мяжы Беларусі.
Пункты пропуску ў радыяцыйна-экалагічным запаведніку атрымліваюць абсталяванне радыяцыйнага кантроля, мабільныя сістэмы выяўлення і г.д.
gpk.gov.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.