ЗША перакідваюць вайскоўцаў і тэхніку ў Польшчу і краіны Балтыі

ЗША перакідваюць у Балтыйскі рэгіён 32 ударныя верталёты​ AH-64 Apache / twitter.com/MON_GOV_PL
ЗША перакідваюць у Балтыйскі рэгіён 32 ударныя верталёты​ AH-64 Apache / twitter.com/MON_GOV_PL

Да 6,5 тысяч амерыканскіх салдат і грамадзянскага персаналу будзе знаходзіцца ў Польшчы з 23 лютага па 31 мая 2022 года. Згоду на гэта даў прэзідэнт краіны Анджэй Дуда. Дакумент апублікаваны ў афіцыйным ўрадавым весніку. Яго тэкст прыводзіць агенцтва ТАСС.

Акрамя амерыканскіх вайскоўцаў на тэрыторыі Польшчы ў гэты перыяд можа знаходзіцца кантынгент Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі (колькасцю да 700 чалавек) і Канады (да 350 салдат). Гэта таксама прадугледжваецца дакументам.

Паводле распараджэння польскага прэзідэнта, замежныя вайскоўцы на тэрыторыі Польшчы змогуць выкарыстоўваць узбраенне, у тым ліку агнястрэльную зброю.

Акрамя таго, ЗША перакідвае з Італіі ў Балтыйскі рэгіён блізу 800 вайскоўцаў. Пра гэта гаворыцца на сайце амерыканскага Мінабароны. Ва ўсходні рэгіён таксама перакінуць да васьмі самалётаў F-35 Lightning II (дагэтуль яны дыслакаваліся ў Германіі), а таксама ўдарныя верталёты AH-64 Apache (20 будуць знаходзіцца ў краінах Балтыі, яшчэ 12-у Польшчы).

"Гэтыя дадатковыя сілы перанакіраваныя для спакою нашых саюзнікаў па NATO, стрымлівання любой патэнцыйнай агрэсіі супраць дзяржаў-удзельніц", — пракаментавалі рашэнне ў Мінабароны ЗША. 

Напярэдадні амерыканскі прэзідэнт Джо Байдэн заявіў, што "калі Расія не выведзе войскі з Беларусі, адбудзецца і перамяшчэнне амерыканскіх войскаў".  Са слоў Джо Байдэна, у Злучаных Штатаў няма жадання змагацца з Расіяй, але яны будуць абараняць тэрыторыю краін NATO.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі