ЗША вылучаць дапамогу на падтрымку намаганняў па пабудове дэмакратыі ў Беларусі

Дзярждэпартамэнт ЗША

Дзярждэпартамэнт ЗША / Alex Wong/Getty Images

У праекце бюджэту ЗША на 2025 год прадугледжваецца вылучэнне 1,5 мільярда долараў на супрацьдзеянне агрэсіі Крамля. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Дзярждэпартамента Злучаных Штатаў. Частка гэтай сумы будзе накіраваная на фінансавую падтрымку "намаганняў па пабудове дэмакратычнай будучыні ў Беларусі". Канкрэтная сума для Беларусі не называецца.

Вядома толькі, што частку з гэтых 1,5 мільярда долараў — 482 мільёны — накіруюць на дапамогу Украіне. Гэтыя сродкі пойдуць у тым ліку на праграмы аховы здароўя, развіццё ўкраінскай эканомікі і падтрымку рэформаў, грамадзянскай супольнасці, вяршэнства права. Рэшту — каля мільярда долараў — накіруюць на "супрацьдзеянне згубнаму ўплыву Расіі і Кітая" ў Еўропе, Еўразіі і Цэнтральнай Азіі. Грошы плануецца выдаткаваць на "ўмацаванне ўстойлівасці саюзнікаў і партнёраў ЗША, прасоўванне дэмакратычных рэформаў, супрацьдзеянне расійскай дэзінфармацыі, паляпшэнне доступу грамадзян да дакладных і непрадузятых СМІ, умацаванне энэргетычнай і кібербяспекі, а таксама стабілізацыю эканомік, якія пацярпелі ад вайны ва Украіне". Частка з гэтага мільярда прызначаная і для Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі