ЗША заклікалі сепаратыстаў і Расію спыніць агонь

Злучаныя Штаты занепакоеныя сітуацыяй вакол Дэбальцава ва Украіне і заклікаюць "Расію і сепаратыстаў, якіх яна падтрымлівае", спыніць агонь. Пра гэта заявіла кіраўніца прэс-службы Дзярждэпартамента Джэн Псакі, перадае ВВС.

Паводле звестак афіцыйнага Кіева, на якія спаслалася Псакі, за апошнія суткі падраздзяленні ўкраінскіх сілавікоў былі абстраляныя сепаратыстамі 129 разоў.

Раней прадстаўнік антытэрарыстычнай аперацыі Андрэй Лысенка заявіў, што ўкраінскі бок пакуль не гатовы адвесці цяжкое ўзбраенне з зоны канфлікту, бо сепаратысты не выконваюць абвешчанае перамір'е.

У сваю чаргу, прадстаўнік так званай "Данецкай народнай рэспублікі" Эдуард Басурын заявіў, што ўкраінскія войскі вядуць агонь са стралковай зброі і мінамётаў у раёне Дэбальцава і каля Логвінава.

“Калі тое, што робіцца пад Дэбальцавам, гэта перамір’е, то што тады вайна?"

Фота — AFP/Getty Images

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі