ЗША звальваюць гарантыі бяспекі для Украіны на Еўропу. Да чаго рыхтавацца?

Спыніць вайну ва Украіне / unsplash.com
— Гарантыі бяспекі для Украіны павінны быць забяспечаныя сіламі краін Еўропы… ЗША не накіруюць туды свае войскі, — кажа кіраўнік Пентагона Піт Хэгсет, дадаючы, што “вяртанне Украіны да межаў 2014 года — нерэалістычнае”.
Гучная заява была зробленая 12 лютага падчас сустрэчы міністраў абароны краінаў НАТА. Яна прагучала пасля таго, як новы кіраўнік дэпартамента эфектыўнасці дзяржкіравання ЗША (DOGE), прадпрымальнік Ілан Маск, напісаў у сацсетцы X, што варта сур'ёзна перагледзець НАТА. Арганізацыю Паўночнаатлантычнага дагавора крытыкаваў і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Палітык папярэдзіў, што краіны Захаду павінныя больш выдаткоўваць на абарону.
Чым могуць адгукнуцца падобныя заявы і чаго ад іх чакаць? Пра гэта на Еўрарадыё разважае гісторык і палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман.
Прыцягальнасць сённяшняга НАТА зніжаецца
— Цяжка сабе ўявіць, як будуць далей развівацца стасункі ЗША з іншымі краінамі НАТА, — кажа наш суразмоўнік. — Словы пра тое, што ЗША пакінуць НАТА, гучалі і раней. У атачэнні Трампа насамрэч ёсць людзі, якія лічаць прысутнасць ЗША ў НАТА непатрэбнай. То бок там адбываюцца відавочныя крызісныя з’явы. Наколькі глыбока гэта зойдзе — пакуль пытанне адкрытае. Калі сапраўды НАТА будзе ліквідаванае ці ЗША пакінуць НАТА, мы будзем мець справу з зусім новай палітычнай рэчаіснасцю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.