Звольнены супрацоўнікі "Беларуснафты", якія аб'явілі пра забастоўку
Звольнены супрацоўнікі "Беларуснафты" ў Рэчыцы, якія аб'явілі пра забастоўку. Напярэдадні яны запісалі відэазварот, у якім заявілі пра далучэнне да агульнанацыянальнага страйку, і што яны супраць гвалту і беззаконня ў Беларусі. Гэта — начальнікі партыі прамысловай геафізікі Сяргей Палякоў і Андрэй Коваль, інжынер-электронік Уладзімір Кайлеў, машыністы Андрэй Кандраценка, Максім Сапончык і Андрэй Шульжонак. Як паведамляе TUT.by, усе яны даўно працавалі ў "Беларуснафце", мелі добры заробак.
На прадпрыемстве кажуць, што іх звольнілі "за парушэнне працоўнага заканадаўства".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.