Звольнілі чыноўніцу, якая, насуперак забароне, займалася бізнесам

Факт парушэння вывіла пракуратура Мінскай вобласці. Чыноўніца працавала на пасадзе кіраўніцы справамі выканаўчага камітэта (дзе менавіта, не паведамляецца) і адначасова на працягу года выконвала абавязкі члена назіральнага савета аднаго з буйных прадпрыемстваў Міншчыны. За "дадатковую" працу яна атрымала больш за 23 млн рублёў, якія патраціла на асабістыя патрэбы.

Старшыня выканкама, пасля атрымання дакументаў з пракуратуры, вызваліў чыноўніцу ад пасады, інфармуе БЕЛТА.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі