Зяленскаму паказалі відэа з забойцамі Паўла Шарамета

Зяленскаму паказалі відэа з забойцамі Паўла Шарамета

23 ліпеня кіраўнік Нацыянальнай паліцыі Украіны Сяргей Князеў заявіў, што справа аб забойстве журналіста Паўла Шарамета не раскрытая, але ёсць новыя напрацоўкі. Яны з'яўляюцца тайнай следства, таму гэтыя матэрыялы Князеў паведаміў толькі ўкраінскаму прэзідэнту Уладзіміру Зяленскаму і міністру ўнутраных спраў Арсену Авакаву. Менавіта Зяленскі 20 ліпеня запатрабаваў ад сілавікоў дакладу пра ход расследавання гучнай справы, інфармуе hromadske.ua.

Вядомы беларускі журналіст Павел Шарамет загінуў у цэнтры Кіева 20 ліпеня 2016 года. Яго аўтамабіль быў узарваны. Асноўнай версіяй забойства называецца помста за прафесійную дзейнасць Шарамета, які жыў і працаваў ва Украіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі