Зяленскі: Беларусь будуе дарогі ў напрамку Украіны і наладжвае артылерыйскія пазіцыі
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі / t.me/V_Zelenskiy_official
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі папярэджвае беларусаў пра магчымую чарговую спробу Расіі ўцягнуць нашу краіна ў вайну. Ён кажа, што ў памежжы Беларусі вядзецца будаўніцтва дарог у напрамку Украіны. Таксама ўкраінская выведка фіксуе наладжванне артылерыйскіх пазіцый на тэрыторыі Беларусі.
"Лічым, што Расія ў чарговы раз паспрабуе ўцягнуць у сваю вайну Беларусь", — канстатуе Зяленскі.
Ён даў даручэнне папярэдзіць Беларусь пра тое, што Украіна гатовая абараняць сваю зямлю.
"Характар і наступствы нядаўніх падзей у Венесуэле павінны стрымліваць кіраўніцтва Беларусі ад памылак", — дадаў Зяленскі.