Зяленскі: Да канца 2022 года мы скончым фазу вайсковых дзеянняў

Зяленскі: Да канца 2022 года мы скончым фазу вайсковых дзеянняў

План Расіі — змяніць палітычнае кіраўніцтва краіны і цалкам акупаваць Украіну. Пра гэта ў інтэрв'ю СNN заявіў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Па яго словах, гэта было планам Расіі заўсёды.

Па яго словах, Расія перавышае Украіну па колькасці салдат і ўзбраенняў, але не вядзе улік загінулых і страчанай вайсковай тэхнікі. Украіна ж у сваю чаргу спадзяецца на пастаўкі заходняй зброі, што дасць магчымасць спыніць ваенную фазу да канца 2022 года.

“Наша краіна будзе заставацца адзінай і згуртаванай. Калі сучаснае ўзбраенне ад нашых партнёраў будзе паступаць своечасова, а поспех і Бог будуць на нашым баку, мы зможам дасягнуць шмат чаго да канца года, і спыніць гэтую вайну. Мы зможам спыніць ваенную фазу, прынамсі, гэтай вайны", — мяркуе Зяленскі.

Дарадца офіса прэзідэнта Міхаіл Падаляк заяўляе, што ў вайне пачынаецца пэўны пераломны момант. Паўза, якую ўзяла расійская армія пасля захопу "Луганскай вобласці", выкліканая стратамі як у жывой сіле, так і ў тэхніцы. 

"Безумоўна, пэўны пералом вайны пачынаецца ўжо. Усё таму, што мы даказваем, што будзем атакаваць менавіта складскія месцы і цэнтры аператыўнага кіравання вайсковымі структурамі", — сказаў Падаляк у інтэрв'ю ўкраінскім СМІ.

Па словах Зяленскага, самая цяжкая сітуацыя цяпер назіраецца на усходзе краіны і Данбасе. На поўдні шсё прасцей: УСУ стрымліваюць расійскую армію і праводзяць контратакі. Харкаўская вобласці, па словах прэзідэнта Украіны, практычна цалкам вызваленая.

8 ліпеня Уладзімір Зяленскі наведаў перадавыя пазіцыя ВСУ ў Днепрапятроўскай вобласці і правёў нараду наконт сітуацыі ў сваім родным Крыварожскім раёне. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі